Главная > Беларускамоўны чацвер > Шанаваць родную мову

Шанаваць родную мову

20170130_091639“Хто не шануе родную мову, той не шануе сам сябе”

Ф. Багушэвіч

Класны кіраўнік 1 “А” класа Канавалава А.Б. працуе над фарміраваннем навыкаў беларускага вымаўлення і уменняў асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых.  Яна  практыкуе праводзіць класныя часы і пазакласныя мерапрыемствы на беларускай мове.

2 лютага 2017 года настаўнікам праведзены класны час на тэму “Занятак у вольны час”. Вучні знаёміліся з рознымі гульнямі, якімі можна займацца ў вольны час. Дзеці вучыліся адказваць на пытанні, знаёміліся з новымі  словамі і выразамі.

У дзяцей развіваўся і ўзбагачаўся слоўнікавы запас, памяць, творчыя здольнасці.

 Настаўнік выхоўваў у вучняў ітарэс да казак, працавітасць, добразычлівасць, пачуцці ўзаемадапамогі.

Класны кіраўнік 1 “А” класа Канавалава А.Б.