Главная > Беларускамоўны чацвер > Зімовыя гульні

Зімовыя гульні

IMG_2634Чацвер не зусім звычайны дзень у жыцці вучняў 1 “Б” класа. Мы з вучнямі дакранаемся да вытокаў беларускай мовы і культуры: вывучаем народныя пацешкі, чытаем казкі, разгадваем загадкі, гуляем у гульні.Беларускія народныя гульні вельмі цікавыя. Яны ахопліваюць розныя бакі дзіцячага жыцця. У іх ужываюцца маленькія вершыкі, якія дапамагаюць зразумець і запомніць правілы гульні, розныя рухі, якія імітуюць рухі дарослых у працы.

Гуляць можна і ў памяшканні, і ў двары.

26 студзеня мы з вычнямі з задавальненнем развучылі і пагулялі на свежым паветры ў рухомыя беларускія гульні: “Дзед Мароз”, “Мядзведзь”, “Каляда” і іншыя. Тым больш, што дазволіла надвор’е. Усе былі шчаслівыя. А самае галоўнае, што ў гульнёвым асяроддзі дзецям лягчэй размаўляць па-беларуску.

IMG_2628 IMG_2630 IMG_2634

Класны кіраўнік 1 “Б” класа Конанава В.Д.