Па запаведных кутках Беларусі
16.02.2017
16 лютага 2017 года ў беларускамоўны чацвер у 3 “А” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 горада Магілёва” прайшла завочная вандроўка па запаведных кутках Беларусі.
Дзеці з задавальненнем папоўнілі свае веды пра разнастайны жывёльны і раслінны свет Радзімы. Цікавасць дзяцей вызвалі вершы, загадкі і крыжаванкі на роднай мове.
Класны кіраўнік 3 “А” класа Шылава С.Ф.