Главная > Новости > Мова – ключ да дзвярэй у свет

Мова – ключ да дзвярэй у свет

би1У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага 2017 года вучні 7 класаў завіталі ў госці да юнацкага аддзела ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна» і прынялі ўдзел у гадзіне роднай мовы “Мова – ключ да дзвярэй у свет”.Дзеці даведаліся пра гісторыю свята, з дапамогай конкурсаў высвятлялі, як ведаюць родную мову. У заданні “Перакладчык” перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот, “Паэт, вам слова” – складалі чатырохрадкоўе з прапанаванай рыфмай, “Мудрае слова народнае” – адгадвалі загадкі, “Слоўнікі ўсе важныя, слоўнікі ўсе патрэбныя” – адгадвалі пра які слоўнік ідзе гаворка. Удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях: “Вожык і мышы”, “Пярсцёнак”. А напрыканцы прынялі ўдзел у акцыі “Перачытваем Коласа і Купалу разам”.

б2

би3