Шчаслівы выпадак
24 лютага 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” вучні змаглі прадэманстраваць свае пазнавальныя здольнасці і інтэллектуальныя ўменні.
З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на сур’ёзныя і жартаўлівыя пытанні па роднай мове і літаратуры, падбіралі беларускія адпаведнікі запазычаным словам, замянялі фразеалагізмы сінонімамі і г.д.
Добры настрой захаваўся ў школьнікаў і пасля падвядзення вынікаў конкурсу і ўзнагароды пераможцаў!
Конкурс “Шчаслівы выпадак” быў праведзены з мэтай развіцця ў пяцікласнікаў цікавасці да вывучэння культуры і гісторыі свайго краю, выхавання павагі да роднага слова.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.