Мовы сваёй не цурайся!
Цікавым і змястоўным быў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мовы сваёй не цурайся!”, які праходзіў у школе з 20 па 25 лютага 2017 года.
Дэвізам тыдня сталі словы Яўгеніі Янішчыц:
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску”.
У мерапрыемствах тыдня беларускай мовы прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.
Сваімі мерапрыемствамі настаўніцы пастараліся зацікавіць вучняў да нацыянальнай творчасці, яе гістарычнай каштоўнасці, а таксама імкнуліся абудзіць у сваіх выхаванцаў пачуццё гонару да нашай краіны.
Мэты мерапрыемстваў:
- папулярызаваць беларускую мову сярод моладзі;
- паглыбіць веды вучняў па роднай мове праз гульню;
- выхоўваць павагу, ашчадныя адносіны да роднага слова, да Радзімы;
- спрыяць развіццю інтэллектуальнага ўзроўню, каманднай работы.
Мэты былі дасягнуты ў ходзе правядзення мерапрыемстваў. Гэтаму садзейнічалі цікавыя і адпаведныя ўзросту вучняў формы мерапрыемстваў, пазнавальныя заданні, конкурсы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Конкурсы прайшлі пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў гульні і балельшчыкаў.
25 лютага адбылося закрыццё тыдня. Былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам.
Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна. Вучні пашырылі свій кругагляд і паглыбілі свае веды.
Invalid Displayed Gallery
Invalid Displayed Gallery
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.