Магілёўскія зорачкi
29 сакавіка 2017 года самыя таленавітыя вучні сярэдней школы № 22 г. Магілёва прынялі ўдзел у гарадскiм конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкi”, які праходзіў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”.
У намінацыі “Вакальны жанр” свае індывідуальныя асаблівасці, вакальныя дадзеныя і харызматычныя якасці характару раскрылі вучаніца 3 “А” класа Крупянькова Вікторыя і вучаніца 9 “Б” класа Якубовіч Дар’я, выканаўшыя песні беларускіх аўтараў на беларускай мове.
Удзельнікам намінацыі “Чытальнік” стаў вучань 11 “А” класа Юрчанка Станіслаў, які прачытаў аўтарскі верш на беларускай мове “Мой Магілёў”.