Навукова-метадычныя асновы выкладання прадмета “Мая Радзіма Беларусь”
06.04.2017
Беларуская мова актыўна ўваходзіць у жыццё настаўнікаў. 6 красавіка 2017 г. прайшоў практыкум для настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Навукова-метадычныя асновы выкладання прадмета “Мая Радзіма Беларусь”.
Перад настаўнікамі выступіў аўтар падручніка С.В. Паноў з тлумачэннем падыходаў да выкладання курса. Настаўнікі мелі магчымасць паўдзельнічаць у абмеркаванні новага падручніка, выказаць парады і заўвагі па зместу новага падручніка з пункту гледжання практыкаў. Сустрэча была цікавай і змястоўнай.
Класны кіраўнік 1 “Б” класа Конанава В.Д.