Кліч Белавежы
13 красавіка 2017 года ў беларускамоўны чацвер з вучнямі 3 “А” і 4 “А” класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” была праведзена цікавая і займальная гульня-спаборніцтва “Кліч Белавежы”.
Удзельнікі каманд паказалі свае добрыя веды роднай прыроды, праявілі кемлівасць і спрыт пры выкананні займальных заданняў.
У гульні прынялі ўдзел і балельшчыкі каманд.
Дзеці з захапленнем дапамагалі сваім камандам знаходзіць правільныя і поўныя адказы на найбольш складаныя пытанні гульні.
Нягледзячы на перамогу ў гульні каманды 3 “А” класа, задавальненне атрымалі ўсе ўдзельнікі і прысутныя.
Гульня дазволіла дзецям не толькі праверыць свае веды аб прыродзе роднага краю, але і пашырыла іх кругагляд, запаліла агеньчык цікаўнасці да вывучэння бясконцых таямніц прыроды.
Настаўнікі пачатковых класаў Шылава С.Ф. і Нікіціна А.М.