Сэрца на далоні часу
20 сакавіка 2017 года вучні 11 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі”Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” наведалі інтэграваны ўрок “Сэрца на далоні часу”, прысвечаны народнаму пісьменніку Беларусі І. Шамякіну, у бібліятэцы – філіяле № 2.
Супрацоўнікі бібліятэкі дапамаглі вучням успомніць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, падрыхтавалі міні-экскурсію па рэдкасных фотаздымках “І.П.Шамякін: вядомы і невядомы”, прагляд фрагментаў з мастацкіх фільмаў, знятых па творах пісьменніка, арганізавалі прагляд дакументальнай стужкі “Імгненне жыцця”.
Дадзенае мерапрыемства было цікавым і карысным для ўсіх прысутных!
no images were found
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.