Главная > Беларускамоўны чацвер > Што? Дзе? Калі?

Што? Дзе? Калі?

218 траўня 2017 года ў юнацкім аддзеле ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна» вучні 7 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілева” прынялі ўдзел ў гульні “Што? Дзе? Калі?”

Яны ўжо даўно хацелі паспаборнічаць паміж сабой у эрудыцыі. Перш чым прыступіць да гульні кожны вучань адказаў на пытанні “Эрудыт-лато”, куды ўвайшлі пытанні са школьнай праграмы і мерапрыемстваў юнацкага аддзела, у якіх яны прымалі ўдзел. Затым школьнікі падзяліліся на дзве каманды па шэсць чалавек – “Ершыкі” і “Эрудыты”.

Першы этап гульні называўся “Магілёўскі”. Каманды адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй горада Магілёва. За кожны правільны адказ атрымлівалі па два балы. Заўзятары маглі дапамагчы камандзе, адказаўшы на пытанне з якім не справілася каманда, у гэтым выпадку гульцам каманды даваўся адзін бал.

Другі этап – “Гістарычны”. Каманды атрымлівалі карткі з дзесяццю аднолькавымі пытаннямі, давалася тры хвіліны. За кожны правільны адказ камандам налічаўся адзін бал.

Трэці этап – “Паядынак капітанаў”, у якім капітаны атрымлівалі аднолькавую колькасць пытанняў, а той, хто лепш справіўся, прыносіў камандзе тры балы.

І апошні этап – “Бліцтурнір”. За дзве хвіліны камандам трэба было даць як мага больш правільных адказаў на пытанні вядучага. У канцы гульні вядучы з дапамогай журы, у якое ўвайшлі класны кіраўнік і бібліятэкар, вызначылі пераможцу “Эрудыт-лато”. У індывідуальнай гульні лепш за ўсіх адказалі тры чалавекі з класа, а ў каманднай гульні з вялікім адрывам перамагла каманда “Ершыкі”. Пераможцы былі адзначаны салодкімі прызамі.

1

3

4

Класны кіраўнік 7 “Б” класа Бышыкава А.Я.