Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова
8 чэрвеня 2017 года ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей «Зорны гарадок» ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» у рамках акцыі «Размаўляем па-беларуску» прайшло мерапрыемства «Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова», накіраванае на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
У атмасферы дабразычлівасці прайшла гульня, дзе дзеці дэманстравалі беларускія народныя абрады, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, спаборнічалі ў конкурсах, глядзелі мультфільмы, паказвалі сцэнкі. Кожны выхаванец у сваім сэрцы ўмацаваў любоў і павагу да роднай мовы, бо менавіта ў мове захавана гісторыя кожнага народа, сіла і прыгажоць народнага слова.
no images were found
Намеснік начальніка лагера Кабылянец Т.М.