Магілёўскія паэты ў гасцях у школьнікаў
07.09.2017
7 верасня 2017 года да вучняў 2 “Б” і 6 “А” класаў прыйшла магілёўская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сліўко Марына Аляксандраўна.
Яна піша дзіцячыя вершы на беларускай мове, апавяданні, нават дэтэктывы. Але Марына Сліўко яшчэ кіруе гуртком, які наведваюць дзяўчынкі з 6 “А” класа. У гуртку яны вучацца вершаскладанню. Іх вершыкі, казкі друкуюцца ў часопісе “Метамарфозы”, “Пёс і кот”. І школьнікі, і паэтка былі вельмі задаволены сустрэчай.
Класныя кіраўнікі 2 “Б” і 6 “А” класаў Конанава В.Д., Стручынская С. А.