Главная > Беларускамоўны чацвер, Памятные даты > Сцежкамі песняроў зямлі беларускай

Сцежкамі песняроў зямлі беларускай

2У рамках Года культуры 21 верасня 2017 года вучні 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілева” наведалі ўстанову культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна». Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды абласная бібліятэка прапануе аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальных класікаў Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця.

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. Сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі, блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах, народныя паэты Беларусі Купала і Колас былі вельмі розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет. Але складаныя купаласаўскага і коласаўскага талентаў былі аднолькавыя – гэта геніяльнасць і простасць. Яны зазірнулі ў душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу “людзьмі звацца”.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Супрацоўнікі юнацкага аддзела правялі агляд ля кніжнай выставы «Класікі зямлі беларускай», пазнаёміўшы вучняў з літаратурай аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама з творамі паэтаў.

3

2

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.