Мой Род, Мая Радзіма
16.11.2017
16 лістапада 2017 года ў 2 “Б” класе вывучалі незвычайны ўрок. Другакласнікі вывучалі гісторыю сваёй сям’і.
З гісторыі простых беларускіх сямей і складваецца гісторыя краіны. Дзеці прынеслі фатаграфіі сваіх бацькоў, дзедаў, сваі фотаздымкі. З гонарам расказвалі яны пра тое, дзе працавалі, служылі ў арміі, разам адпачывалі.
І менавіта просты гонар за бацькоў вырасце ў гонар за краіну. Даст магчымасць вырасці годным грамадзянінам.
Класны кіраўнік 2 “Б” класа Конанава В.Д.