Далучыцца да прыгажосці прыроды
4 студзеня 2017 года выхаванцы з зімовага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Зорны гарадок» наведалі экспазіцыю «Прырода краю» Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава.
Дзеці даведаліся аб асаблівасцях рэльефу, клімату, прыроднага ландшафту Магілёўшчыны. Экскурсавод паведаміла вучням цікавыя звесткі аб распаўсюджаных у Беларусі відах птушак і жывёл. Асабліва дзяцей уразілі дыярамы з пудзіламі і імітацыяй раслін. У іх вытрымана максімальная дакладнасць прыроднага асяроддзя пражывання жывёл і птушак.
Вучні шчыра дзякавалі работнікаў музея за цікавую і пазнавальную экскурсію.
Выхавацель Герашчанка І.М.