Добры адпачынак
19.01.2018
18 студзеня 2018 года вучні 2 “Б” класа развучвалі беларускія гульні, у якія можна гуляць у двары.
І надвор’е паспрыяла – быў снег і не была вельмі холадна. Беларускія гульні дазваляюць развіць у дзяцей спрыт, трапнасць, пачуццё каманды. Гэты пласт народнай мудрасці – гульні – павінен вайсці ў наша жыццё і дапамагаць выхоўваць сапраўдных патрыётаў.
Класны кіраўнік 2 “Б” класа Конанава В.Д.