Дудар беларускі
“Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны, Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!” – вось такімі словамі пачалося ў чацвер, 8 лютага 2018 года, у 9 “А” класе ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” мерапрыемства “Дудар беларускі”, прысвечанае 210-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Бібліятэкар Лісейчыкава Ю.У. нагадала вучням аб дзейнасці вядомага беларускага пісьменніка, драматурга, театральнага дзеяча, які першы глыбока зразумеў, што беларуская літаратура можа ўзнікнуць толькі на глебе духоўнага жыцця роднага краю, роднага народа.
Вучні яшчэ раз узгадалі пра самабытнасць беларускага слова, развілі сваё ўменне асэнсоўваць пачутае, рабіць вывады.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці, любові і павагі да роднага слова, роднай спадчыны.