Мова пачынаецца з казкі
15.02.2018
У чаканні Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, вучні 2 “Б” класа пачалі знаёмства з беларускімі аўтарскімі казкамі.
Яны не толькі іх чыталі, але і інсцэнавалі. Казкі У. Караткевіча, Я.Купалы, Я.Коласа вызвалі ў дзяцей цікаўнасць. А разам са школьным бібліятэкарам малі магчымасць стаць артыстамі. Наперадзе ў вучняў наступны крок – стаць аўтарамі казкі. Гэта стане магчымым 21 лютага, калі ў госці да дзяцей прыйдзе магілёўская паэтка і аўтарка казак М. Сіўко.
Класны кіраўнік 2 “Б” класа Конанава В.Д.