Падарожжа па роднай краіне
У першы дзень вясны – 1 сакавіка 2018 года ў 7“А” класе прайшоў урок – гульня “Мой родны кут…”
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня
“Мой родны кут…”
(вандроўка па старонках гісторыі і сучаснасці нашай радзімы)
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыцце тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая радзіма
Названа светла –
Бе – ла – ру – сь.
Ю.Свірка
У першы дзень вясны – 1 сакавіка 2018 года ў 7 “А” класе прайшоў урок – гульня “Мой родны кут…”
Вучні 7 класа прынялі актыўны ўдзел у гульні. З цікавасцю задавалі пытанні, удзельнічалі ў конкурсах-падарожжах.
Аднавілі звесткі аб гісторыка-культурнай спадчыне роднай краіны і яе сучасных дасягненнях. Выхоўвалі пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.
У канцы гульні адбылося віншаванне пераможцаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.