Главная > Беларускамоўны чацвер > Мая маленькая Радзіма, як жывапісная карціна!

Мая маленькая Радзіма, як жывапісная карціна!

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №22 г. Магілёва” 15 сакавіка 2018 года ў рамках беларускамоўнага чацвярга адбылося пазакласнае падарожжа “Беларусь – гэта тое, што я люблю”. Вучні разам з настаўніцай далучыліся да беларускага народнага фальклору, казак, вершаў, прыказак. Размаўляць на роднай мове вельмі падабаецца вучням, гэта фарміруе павагу да роднай мовы, родных мясцін, дапамагае пачуць і пазнаць усю прыгажосць і незвычайны каларыт роднай мовы.

З асабістай шчырасцю хлопчыкі і дзяўчынкі гаварылі пра сваю малую радзiму – родны Магілёў.

Класны кіраўнік 2 «А» класа Канавалава А.Б.