Квітней, Магілёў!
У рамках адкрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі 22 сакавіка адбылося свята кнігі і чытання “Квітней, Магілёў, любы горад маёй Беларусі”. Тэматыка свята была прымеркавана да Года малой радзімы і 80-годдзя Магілёўскай вобласці. Для чытачоў у фае была арганізавана кніжная выстава: “Шчодрае сэрца пісьменніка – дзецям”, на якой была прадстаўлена сучасная мастацкая літаратура для дзяцей і юнацтва беларускіх, расійскіх і замежных пісьменнікаў.
На свяце гучалі вершы аб родным краі, аб любові да кнігі паэтаў Магілёўшчыны. Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняй школы № 22 г. Магілёва” Шаблінская Вераніка, Пікас Мікіта, Емельяненка Алег прачыталі вершы Ніны Галіноўскай “Чамучка” і Міхася Пазнякова “Энцыклапедыя”, “Мая бібліятэка”.
Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар бібліятэкі Ілона Уладзіміраўна Сарокіна ўручыла дыпломы лепшым чытачам аддзела абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў і юнацкага аддзела.
Дзеці атрымалі шмат незабыўных уражанняў ад праведзенага мерапрыемства. Спадабаліся выступленні, музычныя нумары і іншых вучняў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.