Сустрэча з дзіцячым пісьменнікам
26 красавіка вучні 7-8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” ў абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна сустрэліся з дзіцячым пісьменнікам – Ірынай Токаравай. Ірына Аляксандраўна піша цікавыя навуковыя казкі, шые лялек, ставіць з дзецьмі спектаклі, мюзіклы, складае сцэнарыі, вершы, музыку. Школьнікаў Ірына Токарава пазнаёміла з кнігай “Ерусалімскія апавяданні: запіскі паломніцы”. Дзеці з цікавасцю праслухалі аповед аўтара пра паездку ў Ерусалім. Пісьменнік пакінула аўтографы на памяць чытачам і падарыла бібліятэцы чатыры кнігі, з якіх “Спартыўны гарадок”, “Хутчэй, вышэй, мацней” былі падрыхтаваныя спецыяльна для рабят – удзельнікаў гульні-конкурсу па фізкультуры “Алімпіёнак-2017”.
Класны кіраўнік 8 “Б” класа Бышыкава А.Я.