Главная > Беларускамоўны чацвер > Паэтычны часопіс

Паэтычны часопіс

20  верасня 2018 года ў беларускамоўны чацвер вучні 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» прынялі ўдзел у паэтычным часопісе, прысвечаным творчасці беларускага паэта Артура Вольскага. Дзеці пазнаёміліся з творамі пісьменніка, дзе сустракаюцца пэўныя жыццёвыя урокі – урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, дружбы, урокі любві да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны.

Дзеці чыталі вершы напамяць, разгадвалі і састаўлялі самі крыжаванкі па творчасці беларускага паэта.

Класны кіраўнік 4 «А» класа Кабылянец Т.М.