Сэрца на далоні часу
18 кастрычніка 2018 года ў госці да старшакласнікаў ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілева” наведаліся супрацоўнікі бібліятэкі імя І. Шамякіна, якія падрыхтавалі для вучняў інтэграваны ўрок “Сэрца на далоні часу”.
Вельмі ярка, вобразна і запамінальна адзінадцацікласнікаў пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі І.П.Шамякіна. Вучні прайшліся па родных сцяжынках аўтара, па старонках яго кніг, засяродзілі ўвагу на агульначалавечых праблемах, якія вылучаў у сваіх творах пісьменнік.
Дзякуй за цікавае і пазнавальнае мерапрыемства!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бірукова В.Г.