Online-сустрэча “Магілёў-Курск”
25 кастрычніка 2018 года вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у оnline-сустрэчы “Магілёў-Курск” у абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.Тэлемост для вучняў быў прысвечаны тэме “Народныя промыслы, лялькі”.
Мерапрыемства прайшло ў зале юнацкага аддзела. Дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння рускай народнай лялькі і расказалі сябрам пра беларускую народную ляльку, а таксама пра беларускія традыцыі.
У ходзе мерапрыемства вучні абменьваліся цікавай інфармацыяй у прамым эфіры, задавалі актыўна пытанні сябрам з Курска.
Online-сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.