Главная > Беларускамоўны чацвер > Кветкі Беларусі

Кветкі Беларусі

У межах адзінага дня беларускай мовы 8 лістапада 2018 года ў 2 “А” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства «Кветкі Беларусі».

У ходзе мерапрыемства дзеці бліжэй пазнаёміліся з кветкамі роднага краю, разгадвалі загадкі, складалі невялікія апавяданні па малюнках, адказвалі на пытанні, з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях «Перакладчык», «Закончы сказ», «Адзiн –многа».

Вучнi актывiзавалi слоўнiкавы запас, даведаліся, як гучаць назвы кветак на роднай мове.

На прыканцы дзеці арганізавалі выставу сваіх малюнкаў “Кветкі Беларусі”. 

Класны кіраўнік 2 “А” класа Бараноўская С.М.