Зямля пад белымі крыламі
30.11.2018
29 лістапада 2018 года ў 2 «А» класе прайшло мерапрыемства «Зямля пад белымі крыламі».
У ходзе гутаркі вучні падрабязней пазнаёміліся з адным з сімвалаў Беларусі – буслом. Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі апавяданні і вершы пра бусла, адгадвалі загадкі, дзяліліся асабовымі назіраннямі, малявалі малюнкі.
У канцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што вобраз бусла ўспрымаецца, як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.
Класны кіраўнік Бараноўская С.М.