Пад небам Бацькаўшчыны
20 снежня 2018 года вучні 8 “А” класа наведалі юнацкі аддзел абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, для якіх бібліятэкары правялі пазнавальную гадзіну “Пад небам Бацькаўшчыны: культурны багаж 2018 года”.Праз мультымедыйную прэзентацыю вучні даведаліся пра юбілейныя даты мастацкіх і літаратуразнаўчых твораў, газет, культурных ўстаноў. З цікавасцю праслухалі пра газеты “Губернскія ведамасці” (да 180-годдзя з часу выдання) і “Дзянніцца” (да 100-годдзя). Падлеткі азнаёміліся з найвышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца ХІХ – пачатку ХХ ст., сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства Яўхіма Карскага “Беларусы”; першай граматыкай беларускай мовы “Беларуская граматыка” знакамітага філолага Браніслава Тарашкевіча.
Вучні чыталі ўрыўкі з паэм-юбіляраў “Новая зямля” Якуба Коласа, “Сцяг брыгады” Аркадзя Куляшова; са зборнікаў-юбіляраў “Жалейка” Янкі Купалы, “Вянок” Максіма Багдановіча.
У канцы дзеці паспрабавалі згуляць у настольную гульню “Мова”, галоўнай мэтай якой з’яўляецца развіццё беларускай мовы і пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.