Па зімовым дыване да навагодняга вогнішча
17 студзеня 2019 года вучні 8-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Па зімовым дыване да навагодняга вогнішча”, арганізаванай юнацкім аддзелам Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.
У выставы “Зімовая феерыя” школьнікі з цікавасцю паслухалі агляд пра творчасць С. Я. Маршака, на вершах якога вырасла не адно пакаленне чытачоў. Хлопцы даведаліся, што мерапрыемства прысвечана Маршаку-драматургу і яго самай чароўнай, навагодняй п’есе-казцы “Дванаццаць месяцаў”.
Далей, падзяліўшыся на дзве каманды і ўзяўшы ў рукі маршрутную карту, дзеці выконвалі заданні. У “Каралеўскім палацы”, разам з каралевай, рабілі ўрокі па геаграфіі, матэматыцы, літаратуры. У “Хатцы на ўскраіне горада” пазнаёміліся з дзяўчынкай і мачахай, выконвалі заданне-шыфр “Крок за крокам”. У “Зімовым лесе” удзельнічалі ў конкурсе “Збяры сняжынкі”, адгадвалі шыфроўку “Каляндар”. У “Вясновым лесе” іх чакалі загадкі і шыфроўкі; у “Летнім” – пытанні на веданне п’есы; у “Восеньскім” – конкурсы “Спрытнае лукошка”, “Порхаўка” і іншыя заданні. У дапамогу праходжання заданняў квэста гучалі ўрыўкі музычных твораў.
Па выніках гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.