Акцыя “Бяспека-у кожны дом!»
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 21 студзеня па 28 лютага ў Рэспубліцы пройдзе акцыя “Бяспека-у кожны дом!»
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя здарэнні – гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.
Акцыя будзе праходзіць з 21 студзеня па 28 лютага ў 5 этапаў.
1-ы этап – 21 студзеня-1 лютага (акцыя праводзіцца ў наркадыспансерах, а таксама на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку);
2-й этап-4-12 лютага (акцыя праводзіцца ў аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва);
3-й этап-13-19 лютага (акцыя праводзіцца ў ВНУ, ССНУ – ліцэі, каледжы);
4-ы этап-20-27 лютага (акцыя праводзіцца ў санаторыях, на прадпрыемствах, у арганізацыях);
5-й этап-28 лютага (акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей-адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і т.д.).