Да вытокаў роднай мовы
21.02.2019
Дзень роднай мовы 21 лютага 2019 года ў нашым класе прайшоў вельмі цікава. Да нас у госці завітала магілёўская паэтка Марына Сліўко, якая чытала свае дзіцячыя вершы.
Вучні 3 “Б” класа падрыхтавалі казку “Пшанічны каласок”, вершы беларускіх аўтараў. Разам з 6 “А” класам слухалі вершы сучасных паэтаў Беларусі. Потым разам пелі і танцавалі пад гукі народных інструментаў.
Мы запрасілі на свята малодшых сяброў з 1 “А” і 2 “А” класаў, якім вельмі спадабалася наша свята.
Вось у такіх творчых падзеях і складаецца любоў да роднай мовы.
Класны кіраўнік 3 “Б” класа Конанава В.Д.