Главная > Беларускамоўны чацвер > Мова родная – сябруй са мной

Мова родная – сябруй са мной

28 лютага 2019 года, у рамках тыдня роднай мовы, вучні 8-9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 22” прынялі ўдзел у слоўнікавым квэсце “Мова родная – сябруй са мной”, арганізаваным юнацкім аддзелам Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.


Спачатку дзеці пазнаёміліся з выставай-інсталяцыяй моўных дыялектаў “Слоўнікавая алея”, якія ўласцівы толькі для жыхароў некаторых гарадоў і мястэчак Магілёўшчыны.
Каб наладзіцца да гульні, школьнікі паглядзелі відэаролікі “Цікавыя факты пра беларускую мову” і “У Лукамор’я” па паэме А. Пушкіна “Руслан і Людміла”, у перакладзе на беларускую мову А. Александровіча.
Далей удзельнікі падзяліліся на каманды, пазнаёміліся з мэтай і правіламі гульні, атрымалі маршрутны ліст. У адпаведнасці з ім выконвалі прапанаваныя заданні на станцыях: “Сялянская сядзіба”, “Беларуская хатка”, “Масленіца”, “Залацінкі народнай мудрасці: фразеалагізмы”.
У агульнай чытальнай зале гульцоў чакала выстава “Смачныя кнігі” на якой, з дапамогай выданняў па беларускай нацыянальнай кухні, дзеці ўгадвалі стравы з прапанаваных вершаваных радкоў. У аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускіх рушнікоў і слуцкіх паясоў, з элементамі традыцыйнага аддзення нашых продкаў. Для дзяўчынак прайшоў конкурс “Прадметы з тваёй касметычкі па-беларуску”.
У аддзеле перыядычных выданнях юнакі называлі рамеснікаў, гледзячы на розныя прылады працы з выставы “Майстры на ўсе рукі”.
Міні-віктарыны “На чым іграе музыка” і “Прадоўжы словы песні” чакалі дзяцей у аддзеле мастацтва. У канцы ўдзельнікі з пазлаў, часткі якога атрымлівалі пад час гульні за правільныя адказы, сабралі верш В. Шведа “10 запаведзяў”.
Нестандартная форма папулярызацыі беларускага слова выклікала цікавасць сярод моладзі. Каб правільна адказаць на пытанні, хлопцы і дзяўчаты мусілі ведаць не толькі адметныя беларускія словы, але і вершы, песні, элементы традыцыйнай культуры і мастацтва нашых продкаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.