Главная > Беларускамоўны чацвер > Падарожжа па казкам

Падарожжа па казкам

28 сакавіка 2019 года ў Дзень беларускай мовы дзеці з аздараўленчага лагера “Зорны гарадок” наведалі дзіцячую бібліятэку ім. М. Лермантава і трапілі ў казку.

Яны падарожнічалі па беларускім народным казкам і аўтарскім казкам. Дзеці разгадвалі загадкі, рэбусы, адгадвалі герояў казак. Маляванкі герояў вельмі спадабаліся ўдзельнікам падарожжа. Дзяцей зацікавілі прапанаваныя ім беларускія гульні. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай абстаноўцы.

Выхавацель Конанава В.Д.