Родная зямля грэе і аберагае
29.04.2019
Вучаніца 3 “А” класа Шадзько Маргарыта ўдзельнічае ў конкурсе “Жывая класіка”. Яна прапанавала ўсім верш К.Крапівы “Дыпламаваны баран”.
Году малой радзімы прысвечаны гэты конкурс. У школах усёй Беларусі праходзяць сотні мерапрыемстваў на розных узроўнях.
Вучні не толькі ўспамінаюць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе ёсць часцінка душы, але і аддаюць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Яны разважаюць аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека.
Класны кіраўнік Канавалава А.Б.