Главная > Беларускамоўны чацвер > Падарожжа па старажытнаму цэнтру Магілёва

Падарожжа па старажытнаму цэнтру Магілёва

Вучні 4 класаў любяць падарожнічаць. А калі гэта яшчэ і пазнаёміцца з гісторыяй роднага горада, то вельмі цікава. Таму 26 верасня мы зрабілі чарговы этап вывучэння любімых мясцін горада.

У нашых гарадах застаецца вельмі шмат вуліц, назвы якіх сведчаць пра розныя перыяды гісторыі. Дзеці ўбачылі старажытныя будынкі, якія сёння набылі сучасны від. Гэтыя прыгожыя будынкі звязаны з імёнамі славутых магілёўцаў, напрыклад, дом Георгія Каніскага VIII стагоддзя.

Вуліца Вялікая Садовая таксама падабаецца вучням, па ёй можна ісці доўга, паволі прасачыць яе гісторыю, паспрабаваць пазнаць больш раннія і познія будынкі, пазнаваць дзень сённяшні ў рэканструяваных пабудовах.

Нам падабаецца гуляць па вуліцы Вялікай Садовай. Прыслухоўвацца да яе шэпту, да гоману людскіх галасоў, што напаўняюць яе жыццём. Спыняцца каля старых дамоў і ўяўляць тых, хто жыў у іх.

У кожнага з нас ёсць свае любімыя мясціны, якія падабаюцца нам яшчэ з дзяцінства, і з якімі у чалавека звязаныя свае ўспаміны і асацыяцыі. А што можа быць лепш тых прыемных успамінаў, якія звязаныя з дзяцінствам, з родным домам. Так што ў першую  чаргу радзіма – гэта тыя родныя сцяжынкі, па якіх чалавек некуды хадзіў, знаёмыя завулкі, дамы, паркі, рэчкі. Іменна з гэтага і пачынаецца любоў да радзімы.

Класны кіраўнік 4 “Б” класса Конанава В.Д.