Главная > Беларускамоўны чацвер > Не проста ў словы я гуляю

Не проста ў словы я гуляю

2 сакавіка ў госці да вучняў 1 “А” класа завіталі юныя артысты з 4 “Б” класа.

Яны паказалі сцэнкі са школьнага жыцця, праспявалі песні і танцавалі вясёлыя беларускія танцы. А якое ж свята без гульняў? Адгадвалі загадкі і паказвалі жывёл, што адгадалі – гэта цікава і вельмі смяшно.

Беларускія гульні, якія праводзілі старшыя сябры, не дазволілі нікому сядзець на месцы. Вывучаць мову можна весела.

Класны кіраўнік 4 “Б” класа Конанава В.Д.