Главная > Новости > Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага з нас свая мова! Адны з іх вабяць сваёй прыгжосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай.

З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы 21 лютага для вучняў 6 “Б” класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Звіні, мая светлая, родная мова!”. У час мерапрыемства школьнікі чыталі вершы пра мову, спрабавалі самастойна складаць вершы, успаміналі народныя прыказкі, працавалі перакладчыкамі, адказвалі на пытанні віктарыны.

Цудоўны настрой пагаваў ва ўсіх вучняў. Родныя словы гучалі з вуснаў школьнікаў і нараджалі надзею, што родная мова будзе жыць!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры – Бірукова В.Г.