«Зямля — матухна, а хлеб- бацечка»
19 кастрычніка вучні 6 і 7-х класаў наведалі юнацкі аддзел бібл. імя У.І.Леніна. Дзеці прынялі ўдзел у фальклорным падарожжы «Зямля — матухна, а хлеб- бацечка». Навучэнцы даведаліся пра свята — Сусветны дзень хлеба, які адзначаецца кожны год 16 кастрычніка. Далей гулялі ў гульні»Збяры ўраджай», «Хлебны слоўнік», «Смачныя назвы» і іншыя. Успаміналі прафесіі, якія звязаны з вырошчваннем і пераапрацоўкай збожжа. Адказвалі на пытанні: якія збожжавыя культуры ведаюць, з чаго пякуць чорны і белы хлеб, чым адрозніваюцца азімая і яравая пшаніца. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кулагіна А.Я.