Мерапрыемства “Беларускія традыцыі”
15
З мэтай далучэння вучняў да беларускай культуры, азнакамлення з народнымі традыцыямі і святамі 15 лютага ў 2 “А” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Беларускія традыцыі”. Дзеці пашырылі агульныя веды пра беларускую культуру, пазнаёміліся з асаблівасцямі святкавання Вялікдня, расказалі як адзначаецца гэта свята ў іх сям’і.