Главная > Беларускамоўны чацвер > Конкурс “Знаўцы роднай мовы”

Конкурс “Знаўцы роднай мовы”

21 лiстапада 2024 года, у рамках беларускамоўнага чацвярга, вучні 5-х класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры А. М. Сіняк прынялі ўдзел у конкурсе “Знаўцы роднай мовы”.
Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, адгадвалi фiлворды i рэбусы, пазнаёмiлiся са старажытнымi прадметамi быту.
Вучнi выказвалі свае адносіны да ўсяго, што іх зацікавіла. А калі бачыш зацікаўленыя вочы вучняў, то разумееш, што наша мова будзе жыць!