Чытаем апавяданні пра вайну
Каб адзначыць 72-годдзе Вялікай Перамогі ў нашай школе прайшоў Тыдзень Памяці. Адным з цікавых мерапрыемстваў, якое прайшло 11 мая 2017 года, было чытанне апавяданняў беларускіх пісьменнікаў пра вайну.
Вучаніцы 9 “Б” класа Мяцёлкіна Кацярына, Шчаглова Ульяна, Зайчанка Алена прачыталі ў 1 “Б” класе апавяданне А. Якімовіча “Аладкі”. Гэты твор узрушыў першакласнікаў, і яны пачалі размову пра вайну, пра маму, і, нарэшце, пра Перамогу. Трэба адзначыць, што і старшакласніц уразілі драматычныя падзеі гэтага твора, і нават пры чытанні іх галасы дрыжалі. Пасля чытання дзеці выразілі свае думкі ў малюнках.
Настаўнік 1 “Б” класа Конанава В.Д.