Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!
05.10.2017
Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
П.Панчанка
5 кастрычніка 2017 года з вучнямі 5 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” з мэтай выхавання паважлівых адносін да культурнай спадчыны нашага народа, пачуцця нацыянальнай годнасці была праведзена гульня “Знаўцы беларускай мовы”.
Пяцікласнікі з задавальненнем разгадвалі беларускія загадкі, рэбусы, шарады, пашыралі свій кругагляд.
Настаўніца беларускай мовы Бірукова В.Г.