Птушкі Беларусі
Вучні 7-8 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва” прынялі ўдзел у пазнавальна-экалагічным часе “Сінічкін дзень”, які быў падрыхтаваны юнацкім аддзелам бібліятэкі імя У.І. Леніна і прысвечаны ахове птушак Беларусі.
Супрацоўнік Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Аляксандраўна Радчанка пазнаёміла дзяцей з дзейнасцю грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і птушкай года, якую аб’яўляюць штогод. Так птушка 2017 года – хахлаты жаўрук, а ў 2018 – шчагол чарнагаловы. Кацярына Аляксандраўна расказала вучням, як і чым можна карміць птушак зімой, заклікала дзяцей берагчы прыроду.
Найбольшую цікавасць рабят выклікаў майстар-клас па вырабу птушак з нітак, які правялі бібліятэкары. Дзеці з захапленнем майстравалі сваімі рукамі птушак-сінічак.
Класны кіраўнік 8 “Б” класа Бышыкава А.Я.