Главная > Беларускамоўны чацвер > Вядомыя жанчыны Беларусі

Вядомыя жанчыны Беларусі

Ці ведаеце вы самых вядомых жанчын беларускай зямлі?
Каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта Аўгуста
легендарнай Барбары Радзівіл.

 Russian

Манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой
Еўфрасіння Полацкая.
Удзельніца лістападаўскага паўстання 1830 года, падчас якога арганізавала і ўзначаліла невялікі партызанскі атрад Эмілія Плятэр. Адам Міцкевіч прысвяціў верш “Смерць палкоўніка”. А было ёй 25 год.
Паэтэса, аўтар зборніка “Скрыпка беларуская”, Алаіза Пашкевіч, пісала пад псеўданімам “Цётка”.
Беларуская актрыса тэатра і кіно Стэфанія Станюта.
Савецкі ваенны ўрач, якая вынесла з поля бою 123 раненых Зінаіда Тусналобава-Марчанка. Згубіла з-за абмаражэння рукі і ногі, але засталася жывая.
Партызанская актывістка, сувязная паміж Цэнтральным Камітэтам КП Беларусі і камандаваннем фронту Вера Харужая. Была шырока вядомая сярод моладзі яшчэ падчас жыцця, у даваенны час, дзякуючы дзейнасці ў Заходняй Беларусі.
Беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, рэдактар часопіса для пчаляроў “Беларуская борць” Зоська Верас нарадзілася на тэрыторыі Украіны, амаль усё жыццё пражыла ў Вільнюсе, але шчыравала на беларускай ніве.
Беларуская актрыса, якая іграла ролю Паўлінкі ў пастаноўцы па п’есе Янкі Купалы Паўліна Мядзёлка.
Савецкая гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР Вольга Корбут.