Главная > Беларускамоўны чацвер > Літаратурная гасцёўня

Літаратурная гасцёўня

25 красавіка 2019 года вучні 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 22 г.Магілёва” прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні літаратурнай гасцёўні.

Дзеці з цікавасцю чыталі і слухалі беларускія народныя казкі, разглядалі да іх малюнкі, малявалі ілюстрацыі.

Дзеці спаборнічалі паміж сабой у разгадванні загадак, з задавальненнем расказвалі вершы беларускіх аўтараў.

Класны кіраўнік 1 “А” класа Шылава С.Ф.