Главная > Беларускамоўны чацвер > Беларусь памятае. Памятае кожнага

Беларусь памятае. Памятае кожнага

У школе прайшлі мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятае кожнага”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

9 мая – асаблівы дзень у календары, Дзень Перамогі!

Гэта адначасова радасны і сумны дзень. Дзень мужнасці і гераізму, дзень Памяці. Мы павінны памятаць тых, хто аддаў сваё жыццё за бясхмарнае мірнае неба над нашай галавой, шчаслівае, свабоднае і незалежнае будучае, тых, хто, як мог, набліжаў доўгачаканую Перамогу. З пачуццём вялікай удзячнасці прыміце словы падзякі ад нашчадкаў за здейснены Подзвіг. Жадаем Вам здароўя, шчасця, даўгалецця, увагі, падтрымкі і пашаны ад блізкіх і родных. Вечная слава ўсім, хто загінуў і выжыў у той страшнай вайне!

Вучні 6 “А” класа падрыхтавалi вершаваныя віншаванні.

Дзевяцікласнікі знялі відэаролік – узялі інтэрв’ю ў Лізаветы Пятроўны Хомчанка – Старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі саюза Беларускага саюза блакаднікаў Ленінграда.