Квэст у бібліятэцы
Гісторыя Магілёўскага краю цікавіць школьнікаў і дарослых розных узростаў. Больш даведацца аб родным горадзе і мястэчках Магілёўшчыны канца XVI-XVII стагоддзяў у юнацкі аддзел Магілёўскай абласной бібліятэкі прыйшлі старшакласнікі ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва”.
Хлопцы не раз прымалі ўдзел у квэст-гульнях і новую для іх гульню – “Магдэбурскае права ў жыцці гарадоў Магілёўшчыны”, ўспрынялі з азартам і натхненнем. Аб цікаўных і малавядомых фактах ўдзельнікі даведаліся з тэматычных відэаролікаў, паведамленняў бібліятэкараў. Пабывалі ў розных аддзелах бібліятэкі, дзе для іх былі падрыхтаваныя выставы і заданні па тэме квэста. Як ужо “дасведчаныя чытачы”, дзеці замацавалі веды аб аддзелах бібліятэкі, і ў той жа час, адкрылі шмат новага для сябе. У канцы гульні, сабраўшы з літар словы, разгадалі адзін з сакрэтаў гарадскіх гадзін. Менавіта гадзіны на ратушы з’яўляліся знешняй прыкметай гарадскога самакіравання сярэднявечнага горада.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бышыкава А.Я.