21 лютага – Дзень роднай мовы
22.02.2020
21 лютага ў госці да 4 “Б” і 3 “А” класаў завітала магілёўская паэтка – сябра беларускага Саюза пісьменнікаў Сліўко Марына Аляксандраўна.
Вучні 4 “Б” класа чыталі напамяць вершы паэткі. М.А. Сліўко правяла мастэр-клас па напісанню вершаў. Дзеці адгадвалі загадкі і пелі песні на беларускай мове. Усім было вельмі цікава.
Класны кіраўнік 4 “Б” класа Конанава В.Д.