Што?Дзе?Калі?
Кожнаму з нас вядома інтэлектуальная гульня “Што?Дзе?Калі?” 18 лістапада 2021 года вучні 8″А” класа ДУА “Сярэдняя школа №22 г.Магілёва” таксама прынялі ўдзел у гэтым цікавым спаборніцтве. Гульня пачалася з прадстаўлення каманд , а далей – разнастайныя конкурсы.
Прапанаваныя пытанні і заданні выклікалі ў вучняў цікавасць, прымусілі ўспомніць творы фальклору, сучасная беларускай літаратуры, узнавіць веды пра жыццё і дзейнасць знакамітых людзей Беларусі.
Кожны з удзельнікаў гульні атрымаў самыя добрыя эмоцыі і жаданне яшчэ больш даведацца пра старонкі культуры нашай Радзімы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры – Бірукова В.Г.